Белорусский язык и литература

Фарміраванне чытацкай граматнасці як кампанента функцыянальнай граматнасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры


Праблема развіцця маўлення вучняў набывае ў наш час усё большае грамадскае значэнне, таму што яно з’яўляецца важным паказчыкам духоўнай культуры асобы. Сённяшні дзень прад’яўляе вельмі высокія патрабаванні да выпускнікоў школ, і таму, каб быць паспяховымі, толькі акадэмічных ведаў, уменняў і навыкаў ужо недастаткова. Перад сістэмай адукацыі стаіць задача выхавання гарманічна развітай асобы, здольнай да самавызначэння і самарэалізацыі.
        

Методыка вывучэння працэндэнтных тэкстаў – высокамастацкіх тэкстаў, якія валодаюць гісторыка-культурнай каштоўнасцю і значымых у пазнавальных і эмацыянальных адносінах. Працэндэнтны тэкст можа быць прадстаўлены сэнсавымі адзінкамі ад слова да тэксту. Гэта імёны вядомых гістарычных асоб, літаратурныя персанажы, цытаты з мастацкай літаратуры, фальклорныя творы (міфы, паданні, легенды, казкі і г.д.).

Выкарыстанне дадзенай методыкі садзейнічае эфектыўнасці засваення культурна-маркіраваных уласных імёнаў і агульных, анамастычных і тапанімічных найменняў, фразеалагізмаў; засваенне працэндэнтных выказванняў пры вывучэнні прыказак і прымавак, крылатых выслоўяў; успрыняццю працэндэнтных тэкстаў пры вывучэнні паняцця “тэкст”; развіццю маўленчай дзейнасці вучняў.

Методыка засваення лексіка-фразеалагічнага лінгвакультуралагічнага зместу, якая адлюстроўвае культурныя каштоўнасці народа, з’явы і факты яго мінулага, разнастайнасць менталітэту, лад жыцця, звычаяў і культурных традыцый; які змяшчае  безэквівалентную лексіку, словы-сімвалы, фразеалагізмы, культурна-маркіраваныя анамастычныя назвы, крылатыя словы; які забяспечвае адэкватнае разуменне культурна значымых моўных адзінак, выяўленне іх ролі ў мове і маўленні, камунікатыўна мэтанакіраванае выкарыстанне ў розных відах і формах зносін.










Матэрыялы па тэме


Комментариев нет:

Отправить комментарий